Ірына Барысаўна Акуловіч
Ірына Барысаўна Акуловіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
20 кастрычніка 1974 (50 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы |
Ірына Барысаўна Акуловіч (нар. 20 кастрычніка 1974, Магілёў) — беларуская дзяржаўная функцыянерка, прапагандыстка рэжыму Лукашэнкі. Дэпутатка Савета Рэспублікі 6-га склікання. Фігурантка Чорнага спісу ЕС, санкцыйных спісаў шэрагу іншых краін як кіраўніца БелТА.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 20 кастрычніка 1974 года ў Магілёве ў сям’і настаўнікаў[1].
Працавала кантралёрам на Магілёўскім заводзе бытавых вырабаў[1]. Па сканчэнні Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Аркадзя Куляшова стала музычным кіраўніком у садку-яслях № 46, пазней — настаўніцай малодшых класаў у школе № 21 Магілёва[1].
Пасля дэкрэтнага адпачынку працавала на розных пасадах у Магілёўскім абласным тэлерадыёаб’яднанні, прайшла шлях ад уласнага карэспандэнта да загадчыцы карэспандэнцкага пункта ў Магілёве Агенцтва тэлевізійных навін Белтэлерадыёкампаніі[1][2]. У 2009—2018 гадах — дырэктарка рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Тэлерадыёкампанія „Магілёў“ »[1][2].
У 2013 годзе была названая «Чалавекам года» на Магілёўшчыне[1]. Падчас прэзідэнцкіх выбараў 2015 года была даверанай асобай Аляксандра Лукашэнкі[1].
У верасні 2016 года прызначана членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання ад Магілёўскай вобласці[1]. Дэпутаткай уваходзіла ў склад Пастаяннай камісіі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Савета Рэспублікі[2].
5 красавіка 2018 года прызначана генеральным дырэктарам рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Беларускае тэлеграфнае агенцтва»[2].
Міжнародныя санкцыі
[правіць | правіць зыходнік]5 жніўня 2024 года ўнесена ў Чорны спіс Еўрасаюза[3]. Савет Еўрапейскага саюза ў сваім рашэнні ад 26 ліпеня 2024 года адзначыў, што Акуловіч, прызначаная на пасаду кіраўніцы «найбуйнейшага дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва» БелТА Аляксандрам Лукашэнкам, ягоная даўняя прыхільніца[4]. Пад яе кіраўніцтвам з 2018 года БелТА ў сваіх публікацыях і дзейнасці, такой як фотавыставы і публічныя мерапрыемствы, актыўна прапагандуе рэжым Лукашэнкі і яго самога[4]. Акрамя таго, у сваіх публічных заявах і дзейнасці Акуловіч выказвала падтрымку Лукашэнку і ягоным наратывам адносна дэмакратычнай апазіцыі[4]. Як кіраўніца БелТА яна «задае тон і кірунак інфармацыйнага агенцтва і разглядае СМІ як інструмент захавання цяперашняга рэжыму» ў Беларусі, такім чынам падтрымліваючы рэжым Лукашэнкі[4].
14 жніўня 2024 года ў свой санкцыйны спіс Акуловіч унесла Швейцарыя[5][6]. 23 жніўня 2024 года да еўрапейскіх санкцый далучыліся Албанія, Боснія і Герцагавіна, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Украіна, Чарнагорыя[7][8].
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж Панкавец, Зміцер. Пяць фактаў пра новага галоўнага ідэолага, дырэктарку БелТА і міністра лесу . Наша Ніва (5 красавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2024. Праверана 7 жніўня 2024.
- ↑ а б в г Гендырэктарам БЕЛТА назначана Ірына Акуловіч . Беларускае тэлеграфнае агенцтва (5 красавіка 2018).
- ↑ Еўрасаюз дадаў у беларускі "чорны спіс" 28 чалавек . Еўрапейскае радыё для Беларусі (5 жніўня 2024). Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2024. Праверана 7 жніўня 2024.
- ↑ а б в г Council Implementing Regulation (EU) 2024/2113 of 26 July 2024 implementing Article 8a(1) of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus and the involvement of Belarus in the Russian aggression against Ukraine (англ.). EUR-Lex (26 ліпеня 2024).
- ↑ Verordnung vom 16. März 2022 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 5, 13, 14 und 15 (англ.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях . Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2024. Праверана 24 жніўня 2024.
- ↑ Швейцарыя пашырыла беларускі "чорны спіс" . Еўрапейскае радыё для Беларусі (15 жніўня 2024). Архівавана з першакрыніцы 16 жніўня 2024. Праверана 23 жніўня 2024.
- ↑ Statement by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain third countries with Council Decision concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus and the involvement of Belarus in the Russian aggression against Ukraine (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (23 жніўня 2024). Архівавана з першакрыніцы 23 жніўня 2024. Праверана 23 жніўня 2024.
- ↑ К санкциям против Беларуси присоединились 5 стран-кандидатов ЕС, а также Исландия, Лихтенштейн и Норвегия (руск.). Салідарнасць. Архівавана з першакрыніцы 23 жніўня 2024. Праверана 23 жніўня 2024.
- Нарадзіліся 20 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1974 годзе
- Нарадзіліся ў Магілёве
- Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
- Супрацоўнікі БелТА
- Асобы
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
- Дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 27-га склікання
- Прапагандысты Беларусі
- Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС